Настаўнікі з Кобрына сталі пераможцамі II Міжнароднага конкурсу «Сучасны ўрок. Інавацыйныя тэхналогіі ў навучанні і выхаванні"
У Конкурсе прымалі ўдзел педагогі з Беларусі, Рэспублікі Саха (Якутыя), Расіі, Украіны. Пераможцамі ў конкурсе метадычных распрацовак выхаваўчых заняткаў сталі Іна Чахомова, Андрэй Чахомаў з г. Кобрына. Яны прадставілі метадычны матэрыял па экалогіі для 11 класа «Усё жывое на Зямлі мае права на жыццё«. II месца заняла метадычная распрацоўка "Інтэграваны ўрок – майстэрня «Сам-насам з сумленнем» у 10 класе. Аўтар: Алена Крывушына – Рэспубліка Саха (Якутыя), г. Алдан. III месца – распрацоўка класнай гадзіны (5–6 кл.) " Ці ёсць карысць ад палення?". Аўтар: Валянціна Кудрашова – Расія.
У конкурсе метадычных распрацовак класных заняткаў першае месца заняла метадычная распрацоўка ўрока замежнай літаратуры ў 11 класе па тэме «Альбер Камю. «Чума». Аўтар: Вольга Куцынко – Украіна.
Віншуем беларусаў!
Азнаёміцца з інфармацыяй пра конкурс і спампаваць метадычныя распрацоўкі можна тут.
Настаўнікі з Кобрына сталі пераможцамі II Міжнароднага конкурсу «Сучасны ўрок
12.09.2007