Конкурс дызайн-канцэпцыі, прысвечаны 15-годдзю ЕГУ
22 лістапада – 5 снежня 2007 г. Еўрапейскі гуманітарны унівэрсітэт праводзіць конкурс дызайн-канцэпцыі пакету рэкламнай прадукцыі, прысвечаны 15-годдзю ЕГУ. Конкурсны пакет уключае наступныя элементы/формы рэалізацыі дызайн-канцэпцыі (далей – намінацыі): лагатып, слоган, плакат, кішэнны каляндар, банэр.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца арыгінальныя аўтарскія працы, якія адпавядаюць патрабаванням Закону аб аўтарскім праве Літоўскай Рэспублікі. Працы могуць прапаноўвацца як індывідуальнымі ўдзельнікамі, так і камандамі. Можна падаць на конкурс няпоўны конкурсны пакет (г. зн., адзін або некалькі элементаў дызайн-канцэпцыі). Конкурсная камісія мае права падзяліць пададзены на конкурс пакет і ўзнагародзіць удзельніка конкурсу толькі па адной альбо некалькіх намінацыях.
Поўную інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць на старонцы http://bel.ehu.lt/news/notice/0008487/
Тэрмін прадастаўлення працаў: да 5 снежня 2007 году.
Конкурс дызайн-канцэпцыі, прысвечаны 15-годдзю ЕГУ
27.11.2007



