Універсітэт у Градцы Кралавэ, факультэт інфарматыкі і менеджменту сумесна з гуманітарнай арганізацыяй «Чалавек у нядолі" праводзяць конкурс на стыпэндыі на бакалаўрскае навучанне па спецыяльнасці «Інфармацыйны мэнэджмэнт ці Прыкладная інфарматыка».
Стыпэндыя пакрывае навучанне на працягу 3-х гадоў, зваротны квіток адзін раз за навучальны год (1х3), выдаткі на навучальную візу, медыцынскую страхоўку і асабістыя выдаткі (каля 7000 крон у месяц).
Заявы на ўдзел у конкурсе могуць падаваць грамадзяне Беларусі, Украіны, Малдовы, якія валодаюць англійскай мовай. Узоры заяваў знаходзяцца ў файлах: information_management-bachelor_degree.doc і applied_informatics-bachelor_degree.doc.
Пачатак навучання – верасень 2008 году. Форма навучання – дзённая. Мова навучання – англійская. Тэрмін навучання – 3 гады.
Апошні тэрмін падачы заявак: 20 сакавіка 2008 году.
Падрабязнасці на англійскай мове глядзіце на сайтах: www.uhk.cz (Інфармацыйны мэнэджмэнт) ці www.uhk.cz/eng/ (Прыкладная інфарматыка).
Паводле рассылкі belngo.info
Навучанне ва універсітэце Градэц Карлавэ
17.03.2008