Што чакае беларускую школу?
Каментары, заявы, экспертныя ацэнкі.
- У сувязі з падрыхтоўкай чарговай рэформы адукацыі партыя БНФ прыняла заяву, дзе патрабуе спыніць адміністрацыйнае ўмяшанне ўлады ў адукацыю; да шырокага абмеркавання з удзелам спецыялістаў, педагагічнай і бацькоўскай грамадскасці спыніць псеўдарэформу; захаваць гуманітарныя нацыянальна значныя прадметы ў сярэдняй школе. У заяве канстатуецца: «Для ўратаваньня краіны ад эканамічнага крызісу неабходна не скарачаць сацыяльныя праграмы,а неадкладна праводзіць дэмакратычныя рэформы і далучацца да агульнаеўрапейскай прасторы свабоды і дабрабыту.»>>>
- Былая намесніца міністра адукацыі Таццяна Галко і і кандыдат пэдагагічных навук Святлана Мацкевіч разважаюць, чаму адмовіліся ад 12-гадовай адукацыі.
Галко: “Наступствы гэтага рашэння будуць цяжкімі і для вучняў, і для настаўнікаў. Але адмоўныя наступствы закранаюць не толькі адукацыю, але і краіну, грамадства ўвогуле. Бо гэта падрывае інтэлект — галоўнае багацце краіны. >>>
- Палітыкі і педагогі Анатоль Лябедзька, Вінцук Вячорка, Уладзімір Колас, Анатоль Паўлаў робяць свае прагнозы.
Вячорка Адбудзецца скарачэнне гадзінаў, асабліва па гуманітарных прадметах, аптымізацыя сеткі школаў, мы страцім частку гімназіяў і ліцэяў, настаўнікаў чакаюць паніжэнні заробкаў і масавыя скарачэнні. Рэжыму больш патрэбныя не адукаваныя людзі з высокім інтэлектуальным узроўнем і прафесійнымі амбіцыямі, а тупыя выканаўцы дзяржаўных патрабаванняў. >>>
- Паводле еўрапейскіх стандартаў, агульная сярэдняя адукацыя разлічаная на тэрмін не меншы за 12 гадоў. Гэтаму прынцыпу адпавядае структура сярэдняй адукацыі ва ўсіх краінах Еўрасаюзу.>>>
Што чакае беларускую школу?
26.05.2008