Польская арганізацыя «Агенцыя міжнародных ініцыятываў" запрашае прыняць удзел у штогадовай адукацыйнай праграме «Лідэры для дэмакратыі" і «Гендэрныя праблемы постсавецкай прасторы» (толькі для жанчын), якая адбудзецца ў Кракаве (Польшча).
Разглядаюцца заяўкі ад прадстаўнікоў НДА, партыяў, моладзі, якая падтрымлівае дэмакратычныя каштоўнасьці. Узрост удзельнікаў ад 18 да 35 год.
Стажыроўка пройдзе ў чатыры этапы:
з 17 па 26 верасня 2008 г.,
з 15 па 24 кастрычніка 2008 г. (толькі жаночы пол),
з 12 па 21 лістапада 2008 г.,
з 3 па 12 снежня 2008 г. (толькі жаночы пол).
Можна абраць зручны для стажыроўкі час удзелу і паведаміць аб гэтым у анкеце. Аформіць заяўку можна толькі на адну з пералічаных вышэй стажыровак.
Арганізатары праграмы забяспечваюць:
- афармленне дакументаў для вырабу візы,
- страхавое забеспячэнне знаходжання ў Польшчы,
- аплату праезду ў абодва бакі (максімум – купэйны вагон цягніка, аўтобус),
- культурную праграму,
- харчаванне, пражыванне ўдзельнікаў.
Для ўдзелу ў стажыроўцы і афармлення запрашэння для візы неабходна запоўніць і даслаць анкету, якая знаходзіцца тут, на адрас biuro.program@gmail.com. Усе кандыдаты, якія прайшлі адбор, атрымаюць паведамленне і дадатковую інфармацыю.
Тэрміны падачы анкетаў:
на верасень – да 15 жніўня 2008 году,
на кастрычнік – да 1 верасня 2008 году,
на лістапад – да 25 верасня 2008 году,
на снежань – да 1 лістапада 2008 году.
Паводле рассылкі belngo.info



