23.09.2008
У Дзяржаўным музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры ў Мiнску адкрылася фотавыстава «Сцежкамi Адама Мiцкевiча».
Яна прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага i польскага паэта-рамантыка ХІХ стагоддзя. Фотамайстры Беларусi, Польшчы i Лiтвы некалькi дзён вандравалi па мясцiнах, звязаных з iмем паэта.
Яны пабылi ў фальварку Завоссе, на возеры Свiцязь, у Валеўцы, Райцы, Варончы, наведалi Туганавiцкi парк, Наваградак, Шчорсы ды iншыя куточкi. Вынiкам гэтых вандровак i з’явiлася фотавыстава, якая будзе працаваць з 18 верасня па 18 кастрычнiка.
Паводле Еўрапейскага радыё для Беларусі