Запрашаем настаўнікаў, педагогаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, бацькоў, выхавальнікаў, а таксама настаўніцкія клубы, грамадскія агранізацыі і ініцыятыўныя групы, якія працуюць з вучнямі, настаўнікамі і мясцовай супольнасцю, прыняць удзел у конкурсе летніх адукацыйна-інфармацыйных праектаў.
Вітаюцца праекты, накiраваныя на грамадзянскую адукацыю, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва. Перавагу будуць мець праекты, якія пашыраюць дэмакратычныя каштоўнасці, досвед якіх можа быць карысны для калегаў, распаўсюджаны на рэгіянальным і нацыянальным узроўні, а таксама нізкабюджэтныя праекты.
Праекты могуць быць выкананыя ў розных формах: адукацыйныя летнікі, трэнінгі для навучэнцаў, калегаў, мясцовых жыхароў, краязнаўчыя праекты, распрацоўка аўтарскіх інавацыйных методык і г.д.
Для ўдзелу ў конкурсе запоўніце анкету-заяўку і дашліце яе на электронны адрас 2009leta@gmail.com да панядзелка 4 мая 2009 года! Пра вынікі конкурса Вам паведамяць у другой палове мая.
Агульнае палажэнне конкурсу:
– час правядзення праектаў 01.06.2009 – 30.09.2009;
– cправаздача па праекце павінна быць здадзена не пазней за 31 кастрычніка 2009 года;
– у праектах не падтрымліваюцца адміністрацыйныя выдаткі, закупка тэхнікі, аплата валанцёрскай працы;
УВАГА! Конкурс летніх адукацыйных праектаў
05.04.2009