Віктарыну для замежнікаў ладзіць Міністэрства замежных спраў Літвы да тысячагоддзя краіны.
Удзельнікам віктарыны прапануюцца 15 пытанняў з варыянтамі адказаў, з якіх трэба абраць правільны.
Знаўцы гісторыі Беларусі змогуць лёгка адказаць на пытанні, сярод якіх такія: Хто быў першым каралём Літвы? У якой бітве змагаўся Вялікі князь Вітаўт? Чым знакамітая Канстытуцыя 3 мая 1791 года ды інш.
Найлепшага знаўцу гісторыі, культуры, сучаснай палітыкі Літвы, чакае чатырохдзённая вандроўка ў гэтую краіну на дваіх.
Яшчэ дзесяць удзельнікаў, якія правільна адкажуць на ўсе пытаньні віктарыны, атрымаюць прызы ад Міністэрства замежных спраў.
Апошні тэрмін – 15 ліпеня.
Пытаньні віктарыны і ўмовы ўдзелу разьмешчаны на вэб-пляцоўцы http://quiz.mfa.lt
Паводле Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны
Хто паедзе ў Літву?
06.06.2009