Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях:
– журналістыка
– найноўшая гісторыя
– філасофія/літаратура
А таксама – адмысловы набор на спецкурс па фатаграфіі.
Запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Мінску.
Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.
Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.
Навучанне ў БК – бясплатнае.
Пачатак заняткаў з 5 кастрычніка 2009 г.
Заяўкі прымаюцца па 25 верасня.
Падрабязнасці пра працэс паступлення http://bk.baj.by/abviestka2009.html
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. +37529 276 27 15 (MTC), +37529 679 26 82 (Velcom) з 15.00 да 19.00 (акрамя суботы і нядзелі), на bk.baj.by/faq/faq2009.htm ці праз kalehium @ gmail.com
Паводле budzma.org
Беларускі Калегіюм запрашае на навучанне
10.09.2009



