Асобы беларускай адукацыі: Галіна Сухава і Вольга Брыч
На гарбату да Настаўніка.інфо завіталі фіналісткі сёлеташняга «Крыштальнага жураўля», сталыя аўтаркі сайта — Галіна Сухава і Вольга Брыч. Якія, дарэчы, пазнаёміліся і пасябравалі акурат на нацыянальным конкурсе настаўніцкага майстэрства.
Галіна Сухава — настаўніца беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі № 5 г. Віцебска.
Настаўнічае 15 гадоў — пасля Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.
На Nastaunik.info выкладзены яе матэрыялы: урок для 6 класа на тэму «Правапіс канчаткаў назоўнікаў 2 скланення адзіночнага ліку роднага склону»; тэхналагічная карта ўрока па беларускай мове для 9 класа па тэме «Канструяванне складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак, перабудова іх у іншыя граматычныя структуры»; матэрыялы для правядзення вучнёўскай канферэнцыі «Беларуская Атлантыда».
Вольга Брыч — настаўніца англійскай мовы ў школе № 1 г.Івацэвічы.
На «Настаўнік года-2009» стала самай маладой удзельніцай, увайшла ў дзесятку пераможцаў і была ўзнагароджана ганаровай граматай Міністэрства адукацыі.
Настаўнічае чатыры гады, пасля Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
Заняла другое месца ў конкурсе «Ноўтбук для актыўнага настаўніка».
На nastaunik-info выкладзены яе матэрыялы: цыкл урокаў англійскай мовы «Цудоўны свет музыкі»; агляд выкарыстання кейс-метада на прыкладзе вывучэння тэмы «Прэса Вялікабрытаніі».
Поўны тэкст інтэрв'ю
Асобы беларускай адукацыі: Галіна Сухава і Вольга Брыч
21.11.2009