Конкурс «Інтэлектуальны марафон» будзе праводзіцца па ўсіх вучэбных напрамках бакалаўрскай школы з мэтай выявіць адораных прэтэндэнтаў на навучанне з прадастаўленнем магчымасці паступаць у ЕГУ на асаблівых умовах.
Конкурс творчых работ абітурыентаў ЕГУ «Інтэлектуальны марафон» праводзіцца ў два этапы: папярэдні адборачны этап і вочны этап. На папярэднім этапе конкурсу па ўсіх вучэбных напрамках неабходна напісаць хатнюю творчую работу (сачыненне-эсэ) на тэму «Што значыць быць еўрапейцам?».
Патрабаванні да выканання працы: друк у фармаце А4 палутарным міжрадковым інтэрвалам, шрыфт – Times New Roman, памер шрыфта – 12. Аб'ём – 3–4 старонкі. Мова напісання – беларуская або руская. Калектыўныя працы да разгляду прымацца не будуць.
Творчая праца павінна быць выслана да 23 сакавіка 2010 года па электроннай пошце на адрас marathon@ehu.lt разам з заяўкай для ўдзелу ў конкурсе.
я інфармацыя пра конкурс – тут.
Апошні тэрмін падачы аплікацый – 23 сакавіка 2010 года..
Паводле Adukacyja.info
Конкурс для абітурыентаў ЕГУ
09.02.2010



