Стажыроўкі ў Польшчы

12.03.2010

Фонд «Адукацыя для дэмакратыі" запрашае прадстаўнікоў недзяржаўных
арганізацыяў, школаў і іншых нефармальных груп з Беларусі на стажыроўку ў Польшчы.


Мэтай стажыроўкі з'яўляецца ўсталяванне кантактаў з польскімі НДА, набыццё досведу ў сферы функцыянавання НДА і дапамога ў вырашэнні праблем, з якімі сутыкаюцца НДА ў Беларусі. Апроч таго, стажыроўка дасць магчымасць стварыць супольныя праекты.


Стажыроўка будзе доўжыцца 7–14 дзён у перыяд з мая па верасень 2010 года. Арганізатары аплочваюць выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне. Кожны ўдзельнік стажыроўкі атрымае ў падарунак нэтбук.


Пры неабходнасці будзе запрошаны перакладчык.


Дадатковая інфармацыя на старонцы http://rita.edudemo.org.pl/-q--q.html, з пытаннямі звяртацца да Эльжбеты Свідроўскай на e-mail:elzbieta.swidrowska@edudemo.org.pl.


Падача заявак – да 9га красавіка 2010 г.

Паводле adukacyja.info