Шведскі Інстытут Visby Program запрашае да ўдзелу ў летніх курсах кандыдатаў ва ўзросце да 35 год, якія добра валодаюць англійскай мовай і цікавяцца прапанаванымі тэмамі курсаў.
Курсы адбудуцца ў розных гарадах і скіраваныя наступным мэтавым групам: студэнтам, якія скончылі мінімум тры курсы, настаўнікам, а таксама аспірантам і маладым універсітэцкім выкладчыкам.
Кожны блок курсаў адбудзецца ў пэўныя даты: «Уводзіны ва ўстойлівае стратэгічнае развіццё» (1–14 жніўня), «Адкрытае грамадства на прыкладзе Швецыі, правы чалавека ў Швецыі" (15–29 жніўня), «Гендэрнае пытанне – роўнасць і Шведскае грамадства» (21 чэрвеня – 7 ліпеня), «Устойлівае развіццё ў Балтыйскім рэгіёне» (16–27 жніўня), «Лакальнае і глабальнае ўздзеянне – эфекты навакольнага асяроддзя і клімату як сродак адукацыі 2010» (2–15 жніўня).
Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне і аплочваюць дарогу да месца курсаў.
Падрабязная інфармацыя тут.
Дэдлайн падачы заявак 15 красавіка 2010 г.
Паводле adukacyja.info
Летнія курсы ў Швецыі
23.03.2010