Амбасады краінаў Еўрасаюзу ў Беларусі і Беларускае грамадскае аб'яднанне «Фотамастацтва» абвяшчаюць конкурс мастацкага фотаздымку «Еўропа нашымі вачыма», які прымеркаваны да міжнароднага кінафестывалю «Тыдзень еўрапейскага кіно ў Беларусі"
Мэта конкурсу – паказаць беларусам Еўропу вачыма нашых суайчыннікаў.
На конкурс прымаюцца асобныя фотаздымкі і серыі, якія адпавядаюць тэме конкурсу, маюць мастацкую каштоўнасць і зробленыя ў краінах Еўрасаюзу. Кожны аўтар мае права даслаць на конкурс 10 работ. Ён мусіць валодаць усімі правамі на фотаздымкі, якія прапаноўвае на конкурс.
Работы дасылайце на электронны адрас: photo@photounion.by з пазнакай «Еропа нашымі вачыма» ды наступнымі звесткамі пра аўтара:
– Прозвішча, імя.
– Горад.
– Кантактны тэлефон.
– Электронны адрас.
Апошні тэрмін падачы работ: 20 красавіка 2010 г.
я інфармацыя – па спасылцы: http://photounion.by/konkursy/212-evropa-nashimi-glazami.html
Паводле n-europe.eu
Фотаконкурс «Еўропа нашымі вачыма»
08.04.2010