Навучальныя візіты ў Гданьск для моладзі

13.04.2010

На навучальны візіт у дзяржаўныя і няўрадавыя ўстановы Гдыні, Сопату і Гданьску запрашаецца актыўная і ініцыятыўная моладзь, а таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў.


Навучальныя візіты — выдатная магчымасць пазнаёміцца з Польшчай, даведацца болей аб адміністрацыйнай і адукацыйнай сістэмах, бізнэсе, СМІ, польскай культуры і гісторыі. Стажыроўка складаецца з нефармальных сустрэч з людзьмі, якія доўга і паспяхова працуюць у пералічаных сферах.


Арганізатары пакрываюць кошты падарожжа, пражывання і харчавання, выдаткі на страхоўку, а таксама 50–70% кошту візы.


Польская няўрадавая арганізацыя Цэнтр супрацоўніцтва моладзі ўжо некалькі гадоў прымае актыўных людзей з Беларусі, Грузіі, Украіны і Малдовы. Агулам Цэнтар заплянаваў 9 візітаў для актыўнай моладзі. Бліжэйшы навучальны візіт адбудзецца 4–15 кастрычніка 2010 г., а таксама 2–13 лістапада 2010 г.

Для таго, каб стаць яго ўдзельнікам, трэба запоўніць анкету і даслаць яе на электронны адрас civic.cwm@gmail.com.


Падрабязная інфармацыя – на сайце Цэнтру супрацоўніцтва.


Паводле generation.by