15.06.2010
Моладзевы адукацыйны цэнтр «Фіальта» запрашае прыняць удзел у кароткатэрміновым праекце EVS у Беларусі. Мэтай праекту з'яўляецца рэстаўрацыя замку ў Любчы каля Наваградку.
Валантэры з Беларусі і Польшчы цягам месяцу будуць жыць каля замка, які будуць рэстаўраваць. Гэта выдатны шанец пазнаёміцца з гісторыяй і культурай Беларусі. У праекце запланаваныя інтэграцыйныя заняткі, культурна-гістарычныя трэнінгі.
Дата правядзення праекту: з 15 ліпеня па 15 жніўня 2010 году.
Заяўкі на ўдзел разам з рэзюмэ і суправаджальным лістом, а таксама свае пытанні дасылайце на эл. адрас: semperavanti.evs@gmail.com.
Паводле рассылкі belngo.info