Арганізатар:
Асацыяцыя па міжнародных пытанняў (АМО) www.amo.cz (Чэхія) пры падтрымцы МЗС Чэхіі і Міжнароднага вышаградскага фонда http://www.visegradfund.org/.
Тэмы:
- Выкладанне навейшай гісторыі як метадычная праблема;
- Праектная дзейнасць. Чэшскі досвед развіцця прынцыпу learning by doing у сярэдніх школах.
Тэрміны правядзення:
- 13–14 жніўня 2010 г.
- 16–17 жніўня 2010 г.
Месца правядзення:
Дом правоў чалавека ў Вільні (Latako str. 3)
Умовы ўдзелу:
- Арганізатары кампенсуюць праезд да Вільні і назад (тым, хто не з Мінска, будзе кампенсаваны праезд да Мінска), медычную страхоўку на час побыту ў Літве, забяспечаць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў.
- Ад удзельнікаў семінара чакаецца актыўны ўдзел і напісанне невялікай справаздачы: што з ведаў і навыкаў, атрыманых на семінары, удалося скарыстаць у сваіх школах?
Найбольш актыўныя ўдзельнікі семінараў змогуць пасля паўдзельнічаць у адукацыйнай паездцы ў Чэхію.
Як можна паўдзельнічаць:
Для ўдзелу ў семінары неабходна запоўніць анкету з матывацыяй (каля дзесяці сказаў). Анкеты дасылайце на адрас klimalla@mail.ru па 10 ліпеня 2010 г. У сувязі з неабходнасцю атрымання візы, анкеты, дасланыя пасля пазначанага тэрміну, разглядацца не будуць. Калі Вы маеце шэнгенскую візу, неабходна пазначыць гэта ў анкеце.
Больш інфармацыі пра семінары тут (файл PDF)