«Прыгоды на двух колах»: Конкурс здымкаў і аповедаў

19.11.2010

Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – 21 лістапада

Інтэрнэт-выданне Твой стыльвэб-пляцоўка гродзенскіх раварыстаў абвяшчаюць конкурс на самы цікавы аповед пра летнія раваровыя прыгоды.

Каб паўдзельнічаць, неабходна змясціць свой матэрыял з пазнакай “Конкурс на прыгоды” на velo.grodno.net. Увага! Для гэтага трэба зарэгістравацца ў якасці карыстальніка сайта.

Матэрыялы прымаюцца на беларускай і рускай мовах у дзвюх намінацыях:
- найлепшы аповед;
- найлепшы фотарэпартаж.

Аповед можа змяшчаць да 5 фотаздымкаў (512 px па вялікім баку) і павінен мець загаловак.

Фотарэпартаж павінен складацца з 7–15 фотаздымкаў (512 px па вялікім баку), двух-трох сказаў да кожнага з іх і таксама мець загаловак.

Цікавыя і арыгінальныя матэрыялы будуць змешчаны на t-styl.info. Найлепшыя аўтары атрымаюць каштоўныя для раварыста і турыста прызы.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя да 10 снежня.

Паводле t-styl.info