23 лістапада
Вечарына ў гонар Уладзімера Караткевіча адбудзецца ў бібліятэцы імя Пушкіна а 19 гадзіне.
Перад слухачамі выступіць праект «Купала/Караткевіч», у склад якога ўваходзяць Раман Яраш, Андрэй Касцень і Вiктар Сямашка.
Ідэя праекта ўзнікла напрыканцы 2009 году. Праграму было вырашана пабудаваць у форме дыялогу вершаў выбітных паэтаў. Менавіта дзякуючы гэтаму спалучэнню вершы класікаў загучалі па-новаму, «па-свойму».
Пазней да праекта далучыўся Вiктар Сямашка з духавой секцыяй.
У якасці музычных інструментаў у праграмме выкарыстоўваюцца гітары, драбук, дудкі, кларнэт, акарына, дрэва-дажду, званкі і іншыя. Праект будзе выконваць песні на вершы Уладзіміра Караткевіча, а калі публіка не будзе супраць – яшчэ і на купалавы вершы.
Таксама ў вечарыне прыме ўдзел Ягоўдзік Уладзімір – вядомы літаратар, драматург і латаратурны крытык.
Паводле budzma.org
Вечарына з нагоды 80-цігоддзя Уладзімера Караткевіча
22.11.2010



