20.01.2011
Апошні тэрмін падачы заявак – 4 красавіка
Сусветна вядомая кампанія Google шукае яскравых маладых навукоўцаў ва ўсім свеце! Прэтэндэнтам трэба стварыць свой акаўнт, дзе будзе выкладзена апісанне і сутнасць асабістага навуковага праекта ці эксперымента. Таксама трэба змясціць відэа (мінімум 2 хвіліны) ці прэзентацыю (не менш за 20 слайдаў), якія тлумачаць працу.
Пераможцамі будуць абраны трое (ва ўзроставых катэгорыях: 13–14, 15–16, 17–18). Паміж імі будзе абраны найвыдатнейшы “розум”, які выправіцца ў дзесяцідзённае падарожжа на Галапагоскія выспы. Астатнім пераможцам вядомыя кампаніі ўжо падрыхтавалі свае прапановы.
: http://www.google.com/events/sciencefair
Паводле adukacyja.info