Правапіс у, ў: Прэзентацыя для інтэрактыўнай дошкі, план-канспект урока

21.03.2011

Даслала Юлія Паўлава (ДУА “Гімназія № 1 г.Барысава”) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».

Педагагічнае крэда: не з ведамі да вучняў, а з вучнямі да ведаў. Добра валодаю камп’ютарам, таму большасць маіх урокаў праходзіць з выкарыстаннем сучасных інтэрактыўных тэхналогій. У канцы 2010 года дырэктар гімназіі набыла ў школу цікавы сродак навучання – інтэрактыўную дошку. Я асвоіла яе за два-тры тыдні і зараз ужо праводжу ўрокі з яе дапамогай. Мне, а галоўнае вучням, вельмі падабаецца. Гэта і эканоміць час, і для дзяцей цікава.

Беларуская мова, 5 клас

Мэта ўрока: узнавіць і паглыбіць веды вучняў па правапісе у, ў; паўтарыць веды пра адрозненне складовых і нескладовых гукаў; развіваць уменне правільнага пісьма, навучыць прымяняць атрыманыя веды на практыцы; выхоўваць любоў да роднай мовы, да Беларусі, да яе навакольнага асяроддзя.

Абсталяванне: інтэрактыўная дошка. Каб праглядзець прэзентацыі, трэба, каб на камп’ютары была ўстаноўлена праграма SMART Board (спампаваць).

Спампаваць: план-канспект урока (doc 103 Kb), прэзентацыя для інтэрактыўнай дошкі (Архіў WinRAR 21,8 Mb). Глядзі таксама: Антонімы, іх роля ў маўленні