Апошні тэрмін падачы заявак – 9 мая 2011 г.
Міністэрства адукацыі Польшчы абвяшчае адкрыты конкурс прапаноў «Пазнаёмся са сваім суседам: Польска-беларускія сустрэчы дзяцей і моладзі".
Да разгляду прымаюцца прапановы, датычныя адукацыйных абменаў дзяцей і моладзі з Польшчы і Беларусі, працягласцю 10 – 14 дзён, на тэрыторыі Польшчы.
Праекты павінны спрыяць навязанню кантактаў паміж польскай і беларускай моладзю, забяспечваць актыўны ўдзел моладзі ў супольных семінарах, сустрэчы з экспертамі ў галіне моладзевай палітыкі, візіты ў культурніцкія і адукацыйныя ўстановы, узаемапазнанне культур.
Беларускімі партнёрамі ў праекце могуць быць школы, адукацыйныя ўстановы, няўрадавыя арганізацыі, рэлігійныя ўстановы, нефармальныя моладзевыя групы.
Уся інфармацыя пра конкурс (абвестка, агульныя правілы, прынцыпы налічэння субсідый)
Падаць заяўку он-лайн
Паводле men.gov.pl