Мінскі бацькоўскі камітэт ТБМ запрашае да супрацы

14.04.2011

8 красавіка 2011 г. у сядзібе ТБМ адбылося пасяджэнне па стварэнні Мінскага гарадскога бацькоўскага камітэта ТБМ.

Мэта камітэта - аб’яднанне бацькоў, якія жадаюць, каб іх дзеці выхоўваліся і навучаліся па-беларуску ў дзіцячых садках, школах і ў перспектыве ў ВНУ.

У склад камітэта ўвайшлі 15 чалавек. Наступнае пасяджэнне адбудзецца ў першай палове мая.

Калі Вы жадаеце далучыцца да працы камітэта, пішыце на электронны адрас siadziba@gmail.com.


Алег Трусаў, Наша слова