Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА: Валанцёрскія летнікі – 2011

15.04.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 чэрвеня

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” на працягу 12 год займаецца арганізацыяй і правядзеннем міжнародных маладзёвых валанцёрскіх летнікаў. У мінулыя гады такія летнікі былі праведзеныя ў Мірскім замку, у в. Мядзведка (радзіма Ігната Дамейкі), у Нясвіжскім палацы, ў Смілавічах (палац Манюшкаў-Ваньковічаў), у Бабруйскай крэпасці.


Замкі Беларусі – 2006

Валанцёрскія летнікі РГА “БелАЮ” прадугледжваюць як працу на саміх помніках – так і вялікую культурную праграму: экскурсіі, тэатральныя пастаноўкі, канцэрты, цікавыя сустрэчы.

У 2011 г. РГА “БелАЮ” плануе правесці:

Міжнародныя валанцёрскія летнікі на тэрыторыі Беларусі:

«Спадчына Радзівілаў": на тэрыторыі палаца Радзівілаў (Нясвіж), 3–17 ліпеня.

«Запаветныя мясціны Беларусі": на тэрыторыі Нацыянальнага парку Белавежская пушча, 10–24 ліпеня.

«Замкі Беларусі": на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу Міхаіла Клеафаса Агінскага (в.Залессе, Смаргоньскі раён), 13–26 ліпеня.

Удзельнікі праектаў набіраюцца на конкурснай аснове. Для ўдзелу ў конкурсе трэба запоўніць адпаведную анкету-заяўку ( www.belau.info ) і даслаць яе не пазней за 1 чэрвеня 2011 г. на camps_belarus@belau.info .

Міжнародныя валанцёрскія летнікі ў краінах Еўропы

Студэнты вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, а таксама працоўная моладзь, могуць паўдзельнічаць у міжнародных валанцёрскіх летніках у Нямеччыне, Францыі, Сербіі, Польшчы, Даніі, Галандыі і іншых краінах Еўропы: падрабязней .