Апошні тэрмін падачы заявак – 15 чэрвеня
Фонд Каралевы Ядвігі прапануе навуковым супрацоўнікам і аспірантам магчымасць стажыроўкі ў Кракаве.
Фонд створаны дзеля ўшанавання дзейнасці Каралевы Ядвігі, якая ахвяравала асабістую маёмасць на аднаўленне Кракаўскай акадэміі і гэтым стала ініцыятаркай 600-гадовай навуковай і адукацыйнай дзейнасці Ягелонскага ўніверсітэту. Мэта фонда – падтрымка навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, краін былога СССР і Балкан. Заяўкі на правядзенне навуковых даследванняў у Кракаве могуць падаваць навуковыя супрацоўнікі і аспіранты ВНУ. Заяўка на стыпендыю павінна змяшчаць:
- прашэнне на імя рэктара Ягелонскага ўніверсітэта;
- запоўненую форму заяўкі;
- спіс публікацый;
- праграму навуковых даследванняў, якую стыпендыят павінны рэалізаваць цягам побыту ў Кракаве;
- указанне на рэкамендацыю ад навуковага супрацоўніка Ягелонскага ўніверсітэта;
- рэзюмэ;
-копію старонкі пашпарту з фотаздымкам.
Стыпендыят будзе атрымліваць стыпендыю ў памеры 1500 злотых на месяц. Таксама забяспечваецца страхоўка і пражыванне ў інтэрнаце.
Спампаваць форму заяўкі (doc 196 Kb)
Апошні тэрмін падачы дакументаў – да 15 чэрвеня.
– на сайце Ягелонскага Універсітэта
Падрыхтавала Кася Красуцка, Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навуковая стыпендыя Фондa Каралевы Ядвігі
17.05.2011