Навучальны візіт у Гдыню

17.06.2011

Апошні тэрмін падачы заявак - 30 чэрвеня

Centrum Współpracy Młodzieży ладзіць навучальны візіт для лідэраў моладзевых ініцыятываў, сябраў НДА, валанцёраў з Беларусі, Грузіі, Малдовы й Украіны, які адбудзецца ў Гдыні (Польшча) ў кастрычніку 2011 г. 

Удзельнікі атрымаюць магчымасць цягам двух тыдняў наведаць розныя арганізацыі, пазнаёміцца з польскімі палітыкамі і прадстаўнікамі мясцовых органаў улады.

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд, страхоўку і каля 70% выдаткаў на візу.

Афіцыйныя мовы праекта: руская, англійская, польская.

Для ўдзелу ў праграме неабходна запоўніць анкету  (doc 99 Kb), і даслаць яе на электронны адрас: civic.cwm@gmail.com . 

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 чэрвеня 2011 г. 



Паводле ngo.by