Тэатр «Лялька» абвяшчае конкурс паэтычных п’есаў для дзяцей

02.08.2011

Апошні тэрмін падачы твораў – 1 снежня

Беларускі тэатр «Лялька» (г.Віцебск) запрашае да супрацы таленавітых айчынных паэтаў-драматургаў незалежна ад узросту, досведу і сяброўства ў пісьменніцкіх арганізацыях.

Тэатр мае патрэбу ў п’есе, якая адпавядала б наступным патрабаванням:

• меркаваны ўзрост гледачоў — ад 4–5 гадоў;

• займальны дынамічны сюжэт з ненавязлівым выхаваўчым падтэкстам (фабула можа быць як арыгінальнай, так і пазычанай з фальклору ці сусветнай літаратуры);

вершаваная форма, ці, прынамсі, наяўнасць вялікай колькасці прыгожых і лёгкіх для ўспрымання вершаў на беларускай мове (мяркуецца выкарыстанне на сцэне аркестра з ліку артыстаў з выкананнем песень пад «жывую» музыку);

аб’ём у памеры 12–17 старонак 14-м памерам стандартнага шрыфту.

Да разгляду прымаюцца таксама мастацкія пераклады адпаведных твораў. У якасці ўсім вядомага прыкладу можна назваць «Котчын дом» С.Маршака.

Творы прымаюцца да разгляду на конкурснай аснове да 1 снежня 2011 года.

Тэл.: 37–34–61; e-mail: info@lialka.vitebsk.net

Паводле: Прайдзісвет