Сайт «Нашыя дзеткі» віншуе ўсіх з надыходам новага навучальнага года і зычыць цікавага і займальнага падарожжа ў краіну карысных ведаў!
А таксама прапануе бацькам, дзецям і настаўнікам сёе-тое ў дапамогу:
1. Расклад заняткаў па-беларуску! Яго можна спампаваць і выдрукаваць.
2. Пропісы для выдруку і трэніроўкі пісьма.
3. Прыкладны спіс неабходных набыткаў у 1 клас і ў 2 клас.
4. Беларуская каляндарная сетка, якая дапаможа зрабіць уласны планінг.
5. Гімны беларускіх школ.
6. Цудоўная школьная песенька «Літарынка» з тэкстам і нотамі на словы Рыгора Барадуліна і музыку Васіля Раінчыка.
7. Традыцыйныя школьныя спевы, без якіх многія не ўяўляюць 1 верасня: «Чаму вучыць школа» і «Крылатыя арэлі» – па-беларуску.
8. Расклад заняткаў і перапынкаў у 23 беларускай гімназіі (Мінск).
9. Ідэі гульняў на перапынках як у кабінеце, так і ў школьным двары.
10. Сцэнар свята 1 верасня.
11. Падборка вершаў пра школу.
12. Ну а калі для поўнага шчасця бракуе толькі грошай – калі ласка, друкуйце талеры!
Як падарунак-успамін пра лета выйшаў №2 першага сямейнага беларускага самвыдату – каляровы ілюстраваны часопіс «Гарбузік». У ім вы знойдзеце цудоўныя вершы і казкі, разнастайныя заданні, ідэі гульняў. Часопіс можна спампаваць, а можна набыць надрукаваны варыянт, замовіўшы па skype: kryscina, e-mail: n.dzietki@yahoo.com .
З найлепшымі зычэннямі,
dzietki.org
(Даслаць тэксты, ідэі, каментары, просьбы пра напаўненне сайту «Нашыя дзеткі» вы можаце як у адпаведны раздзел на форуме, так і на адрас dzietki@gmail.com ці n.dzietki@yahoo.com)
Нашыя дзеткі – да Дня ведаў
31.08.2011