Мікола Гусоўскі, «Песня пра зубра»

05.10.2011

Першая ў гісторыі нацыянальнай літаратуры песня пра нас
 
План-канспект урока. Даслала Галіна Сухава, Віцебск.

Тып урока: урок тлумачэння новага матэрыялу.

Від урока: урок-дыялог з элементамі разважання.

ІХ клас, першае паўгоддзе

Мэта ўрока: мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні будуць:

- ведаць:

• стандартны мінімум фактычных звестак пра падзеі, змест лірычных адступленняў паэмы, сістэму вобразаў паэмы: вобраз зубра, князя Вітаўта, вобраз народа, Радзімы;
• мастацкія асаблівасці паэмы: вобразы-сімвалы, рытмічны малюнак паэмы, вобразна-паэтычныя сродкі;
• звесткі пра жыццё Міколы Гусоўскага, пра гісторыю стварэння паэмы;
• кампазіцыю твора, змогуць правільна запоўніць лагічна-сэнсавую мадэль вывучэння зместу паэмы;

- умець: выяўляць сувязі паміж структурнымі кампанентамі логіка-сэнсавай мадэлі ўрока, складаць план паэмы, выяўляць яе кампазіцыйныя часткі, ствараць вобразныя асацыяцыі, выражаць свае адносіны да пазіцыі аўтара, ацэньваць сваю працу на ўроку, планаваць работу наступнага ўрока.

Задачы асобаснага развіцця на ўроку: спрыяць далейшаму развіццю ўмення ўспрымаць літаратурны твор на эмацыйна-вобразным узроўні, прымаць пазіцыю і аргументаваць яе пры правядзенні дыскусіі, спрыяць фарміраванню навыкаў аналітычнага чытання, развіццю творчага мыслення; сродкамі матэрыялу ўрока паўплываць на фарміраванне ўнутранага свету вучняў, спрыяць выхаванню культуры індывідуальнай і калектыўнай навучальнай дзейнасці (уменні слухаць, уважліва адносіцца адно да аднаго), спрыяць фарміраванню сістэмы гуманістычных каштоўнасных арыентацый вучняў. 

Спампаваць (doc 60,5 Kb)