Вектары, дзеянні над імі: Камп’ютарны кантроль ведаў, трэнажор

06.10.2011

Ігар Сасімовіч, ДАСШ №3 г. Глыбокае

Прадмет: Фізіка
Клас: 9
Тэма: Вектары. Дзеянні над вектарамі. 

Для працы папку праграмы трэба скапіраваць на камп’ютар. Усталёўка не патрабуецца. Рабочая папка павінна даваць права на запіс.

Пры рабоце ў рабочай папцы будуць створаныя два файлы: <Імя камп’ютара> і Protokol. У першым захоўваецца зводка аб выніках сеансаў працы з праграмай, а ў другім – падрабязныя пратаколы гэтых сеансаў.

У пачатку вучань абавязкова павінен зарэгістравацца. Для гэтага ў рабочай папцы павінны знаходзіцца файлы са спісамі класаў. Гэта – звычайныя тэкставыя файлы з адвольнымі імёнамі і пашырэннем “kl”. Іх можна рэдагаваць, ствараць у простым ТР накшталт Блакнота.

Паколькі варыятыўнасць рэалізавана не ў поўнай меры, можна раіць вучням выконваць тэст 2..4 разы. У якасці выніковай адзнакі настаўнік можа выбраць найлепшую або сярэднюю.

Для карэкцыйнай дзейнасці праграму можна даваць вучням для працы дома, бо яна яшчэ выконвае ролю трэнажора

Поспехаў! 

Спампаваць (zip 301 Kb)