Апошні тэрмін падачы заявак – 2 лістапада 2011 г.
Праграма стыпендыяў і грантаў для выпускнікоў ВНУ імя Эдмунда С. Маскі (Muskie) – гэта праграма Бюро адукацыйных і культурніцкіх справаў Дзяржаўнага Дэпартамента ЗША.
У стыпендыю ўваходзіць:
- візавая падтрымка (J-1);
- кошт праезду ў абодва бакі;
- штомесячная стыпендыя;
- ільготы пры медычным абслугоўванні;
- кошт адукацыі;
- абмежаваная кампенсацыя кошту кнігаў;
- супрацоўніцтва з выпускнікамі і магчымасць стажыроўкі.
Сферы адукацыі для беларусаў:
- бізнес-адміністраванне;
- эканоміка;
- адукацыя;
- ахова навакольнага асяроддзя;
- міжнародныя справы;
- медыі і журналістыка;
- права;
- бібліятэказнаўства і інфармацыйная навука;
- грамадская адміністрацыя;
- ахова здароўя;
- грамадска-дзяржаўная палітыка.
Каб паўдзельнічаць у праграме, неабходна даслаць запыт на атрыманне анкеты на электронны адрас: muskiebelarus@yahoo.com .
Стыпендыя Эдмунда С. Маскі
14.10.2011