Апошні тэрмін падачы заявак – 20 кастрычніка
Арганізацыя з Польшчы (Amicus) і Беларусі (Таварыства Беларускай Школы) запрашаюць паўдзельнічаць у польска-беларускім семінары «Школа менеджараў культуры», які пройдзе 17–20 лістапада ў Беластоку, Польшча.
Удзельнікі пазнаёмяцца з асновамі распрацоўкі праектаў і напісання заявак на атрыманне іх фінансавання, сустрэнуцца з аўтарамі цікавых праектаў у сферы культуры і знойдуць партнёраў з Польшчы для рэалізацыі ўласных праектных ідэй.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх і дзяржаўных арганізацый, устаноў, якія працуюць у сферы культуры.
Працоўныя мовы семінара: беларуская, польская, руская.
Арганізатары цалкам пакрываюць выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне падчас семінара, таксама паспрыяюць у атрыманні візы.
Для ўдзелу ў семінары неабходна запоўніць анкету-заяўку (doc 85,5 Kb) і даслаць яе да 20 кастрычніка на адрас manager.culture@gmail.com .
Паводле інфармацыйнага ліста
Школа менеджараў культуры ў Беластоку
17.10.2011