Працы можна дасылаць да 10 лістапада 2011 г. 
У рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва праводзіцца конкурс дзіцячага малюнка «Я – будучы прадпрымальнік». 
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці ва ўзросце да 10 гадоў. У конкурсе ўдзельнічаюць малюнкі дзяцей, якія адлюстроўваюць іх бачанне асобы прадпрымальніка, яго працы, яго справы; асацыяцыі, якія ўзнікаюць у дзяцей, калі яны чуюць пра сваю справу. 
У конкурсе ўдзельнічаюць дзеці дзвюх узроставых падгруп: 
1) да 7 гадоў 
2) ад 7 да 10 гадоў 
Усе працы можна прысылаць на адрас або па еmail: info@bel.biz да 10 лістапада 2011 г. 
Малюнкі будзе ацэньваць прафесійнае журы. Усе працы будуць размешчаныя на сайце Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, на выставе дзіцячага малюнка, а таксама падчас цырымоній адкрыцця і закрыцця Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва. Пераможцы будуць запрошаныя на мерапрыемствы тыдня і атрымаюць каштоўныя прызы. 
Журы конкурсу:
Святлана Соколова, менеджар праектаў ТАА Цэнтр дзелавых камунікацый «БЕЛБІЗ»; 
Яўген Пугач, бізнэс-трэнер BEL.BIZ, псіхолаг; 
Ганна Коўшар, мастачка 
Паводле week.bel.biz 
«Я – будучы прадпрымальнік»: Конкурс дзіцячага малюнка
25.10.2011


 
  
 
