Апошні тэрмін дадачы дакументаў – 30 лістапада 2011 г.
Youth Cultural Opportunity – чатырохтыднёвая праграма для беларускіх старшакласнікаў на час летніх вакацыяў, якая дае магчымасць пазнаёміцца з культурнымі і нацыянальнымі адметнасцямі ЗША.
Удзельнікі праграмы жывуць у амерыканскіх сем’ях і актыўна ўдзельнічаюць у жыцці горада, знаёмяцца з культурай ЗША і апавядаюць пра культурныя адметнасці Беларусі. Па сканчэнні побыту ў сям’і ўдзельнікі праграмы збіраюцца на 5-дзённым семінары ў Вашынгтоне. Ад’езд запланаваны на канец чэрвеня 2012 г, вяртанне ў Беларусь – на канец ліпеня 2012 г.
Патрабаванні да ўдзельнікаў праграмы:
• быць навучэнцамі 9–10 класаў сярэдняй школы;
• быць народжанымі з 1 студзеня 1996 г. па 1 ліпеня 1997 г.;
• мець добрыя і выдатныя адзнакі;
• вывучаць англійскую мову;
• быць грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і не мець перашкодаў для атрымання пашпарта Рэспублікі Беларусь.
Як падаць заяўку на ўдзел у праграме Youth Cultural Opportunity:
• Запоўніць анккету заяўкі і адказаць на пытанні эсэ on-line, даслаць патрэбныя дакументы (гл. спіс ніжэй) праз пошту ці e-mail,
АЛЬБО
• Запоўніць форму заяўкі (pdf 97,6 Kb – спампаваць), адказаць на пытанні эсэ, выдрукаваць і даслаць выдрук праз пошту ці прынесці ў Аддзел інфармацыі, культуры і адукацыі Амбасады ЗША ў Мінску (майце на ўвазе, што заяўку ў фармаце PDF нельга захаваць на камп’ютары, калі на ім не ўсталяваны Adobe Acrobat).
Неабходна падаць наступныя дакументы:
• Запоўненую форму заяўкі, у тым ліку адказы на пытанні эсэ;
• Фотаздымак для амерыканаскай візы, зроблены цягам апошніх 6 месяцаў (можно электронны варыянт). На фота павінна быць выява толькі галавы і плячэй;
• Копію пасведчання аб нараджэнні;
• Выпіску школьных адзнак (узор бланка гл. on-line разам з анкетай і эсэ).
Да разгляду прымаюцца толькі заявы з поўным пакетам дакументаў. Удзельнікі, якія прайшлі ў паўфінал, будуць праінфармаваны пра гэта пасля 15 снежня 2011 года і запрошаны на сумоўе і тэставанне, якое адбудзецца ў снежні 2011 і ў студзені 2012 года.
Тэрміны падачы заяўкі на ўдзел:
Апошні тэрмін дадачы дакументаў – 30 лістапада 2011 года.
Высылайте Вашыя дакументы праз пошту ці e-mail на наступныя адрасы:
• Асабіста:
Аддзел інфармацыі, культуры і адукацыі Амбасады ЗША ў РБ
вул. Герцэна 2A
220030 Мінск
Беларусь
Тел: +375–17–217–0481
Гадзіны працы: 8:30 – 5:30, панядзелак – пятніца
Website: http://minsk.usembassy.gov
• Праз электронную рошту:
ycoprogram@gmail.com
Паводле інфармацыйнай рассылкі Амбасады ЗША ў РБ
Youth Cultural Opportunity: Праграма для беларускіх старшакласнікаў
27.10.2011