30 кастрычніка 2011 г.: 12.00 – 14.00 
Спецыфіка развіцця адукацыі па-беларуску па-ранейшаму палягае на тым, што з года ў год задаюцца ўсё тыя ж «старыя пытанні пра галоўнае», лічаць арганізатары прэзентацыі з «Ліберальнага клуба». 
Аб чым сведчыць статыстыка беларускай адукацыі? 
Наколькі статыстыка адлюстроўвае штодзённыя рэаліі вучняў і выкладчыкаў? 
Што і хто з’яўляецца «слабым звяном» ншай сістэмы адукацыі? 
Чаму сістэма адукацыі знаходзіцца ў стане сталых «рэформ-недарэворм-перарэформ»? 
Пра што гаворыць эканамічны аналіз беларускай сістэмы адукацыі? 
Гэтыя і іншыя пытанні закрануць падчас прэзентацыі эксперты «Ліберальнага клуба» Мікіта Бяляеў, Антон Балточка, Васіль Корф, Аляксандр Апейкін. 
Мікіта Бяляеў: 
- Нашы прэзентацыі ўжо прайшлі ў Мінску і вельмі зацікавілі аўдыторыю. Цяпер правядзем іх у Гродне, Лідзе, Наваградку. Запрашаем студэнтаў, школьнікаў і іх бацькоў, усіх, каго цікавіць сістэма адукацыі, у каго ёсць пытанні, хто мае сваё меркаванне, хоча ўдзельнічаць у дыскусіі. На падставе нашых мінскіх прэзентацый ужо выданы зборнік матэрыялаў, якія мы ў тым ліку накіравалі ў Міністэрства адукацыі, спадзяемся нешта з нашых прапановаў будзе ўлічана. 
Прэзентацыя ў Гродне адбудзецца 30 кастрычніка, з 12 да 14.00. 
Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, неабходна накіраваць заяўку з прозвішчам, імём, родам заняткаў, кантактымі тэлефонамі і эл.поштай на адрас: liberalclub2008@gmail.com . Пасля рэгістрацыі будзе паведамлена пра месца правядзення мерапрыемства. 
«Ліберальны клуб» – гэта адкрытая дыскусійна-аналітычная пляцоўка для прадстаўлення розных поглядаў на важныя пытанні. Мэты клуба – вывучэнне і распаўсюд ліберальнай парадыгмы грамадскага развіцця ў кантэксце беларускіх рэалій, інтэлектуальнае развіццё і самарэалізацыя ўдзельнікаў, укараненне традыцый прадметнай дыскусіі і зніжэнне праяваў радыкалізму ў грамадстве. 
Паводле t-styl.info 
У Гродне адбудзецца дыскусія пра беларускую сістэму адукацыі
28.10.2011


 
  
 
