Гродна: Асветніцкі курс па асновах прадпрымальніцтва

31.10.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 лістапада 2011 г.

У Гродна пачынаецца пілотны курс для людзей, якія плануюць распачаць уласны бізнес.

Узяўшы ўдзел у курсе, вы даведаецеся пра тое, што трэба зрабіць, каб распачаць уласную справу, як ацаніць рынак і знайсці сваё месца на ім, як напісаць добры бізнес-план і дзе шукаць патрэбную для заснавання і вядзення камерцыйнай дзейнасці інфармацыю.




Асветніцкі курс па асновах прадпрымальніцтва ладзіцца ў межах ствараемага сёлета гарадзенскім грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці сектар» і яго мясцовымі партнёрамі Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых.

Заняткі ў межах курса будуць весці эксперты з уласным досведам камерцыйнай дзейнасці.

Праграма працы разлічана на чатыры выходныя дні ў лістападзе і снежні.

Асаблівасцю праграмы курса будуць яе практыкаарыентаваны характар і інтэрактыўныя метады навучання.

Заняткі ў межах курса бясплатныя.

Для таго, каб узяць удзел у курсе, неабходна да 10 лістапада запоўніць электронную анкету-заяўку .

Пра вынікі адбору будзе паведамлена да 12 лістапада.

Першы трэнінг адбудзецца 19 лістапада.

У выпадку патрэбы ў атрыманні дадатковай інфармацыі пішыце па адрасе 3sektar@gmail.com з пазнакай «Асновы прадпрымальніцтва».

Паводле 3sektar.by