Апошні тэрмін падачы твораў – 25 лістапада 2011 г.
- Ці будзе калі-небудзь на даху цырка верталётная пляцоўка?
- Ці будзе ў нас свой Монмартр?
- Ці пачуем мы калі-небудзь у вагоне ўласнага метро «Наступны прыпынак – Цэнтральны рынак”?
- Ці будуць вернутыя гістарычныя назвы нашым вуліцам?
- Калі ты ведаеш адказ на гэтыя пытанні, альбо маеш уласныя прагнозы гомельскай будучыні, тады…
Увага! Увага! Увага!
Усім! Усім! Усім!
ГМКГА «Талака» абвяшчае конкурс эсэ на тэму «Гомель у будучыні». Мы прапануем вам задумацца над тым, якім будзе наш горад праз некалькі дзясяткаў або нават сотняў год.
Вы можаце апісаць што б вы выправілі ці хацелі бачыць у Гомелі будучага, якім ён павінны быць, або якім ён стане пры захаванні ўсіх існых тэндэнцыяў і падзей (як пазітыўных так і негатыўных).
Умовы:
- Мінімальны аб’ём твора – 2 старонкі А 4, памер шрыфта – 14
- Беларуская мова эсэ неабавязковая, але заахвочваецца
Крытэры вызначэння лепшых прац:
- Арыгінальнасць
- Прадуманасць
- Малюнкі, планы, здымкі, відэа і інш. ВЕЛЬМІ ВІТАЮЦЦА
Тэрмін: да 25 лістапада 2011 г. уключна
Як перадаць: Дасылайце свае творы ў электронным варыянце на homeltalaka@gmail.com .
Пра сябе абавязкова паведаміць:
- імя і прозвішча (або псеўданім)
- электронны адрас
- нумар мабільнага тэлефона (або стацыянарнага пры неабходнасці)
Працы ўдзельнікаў конкурса будуць змешчаны на Краязнаўчым сайце Гомеля і Гомельшчыны .
Прызы: Трох пераможцаў чакаюць флэшкі ёмістасцю па 4 GB і цікавыя кнігі
Паводле nashkraj.info
Гомель у будучыні: Конкурс эсэ
08.11.2011