Апошні тэрмін падачы заявак – 2 красавіка 2012 г.  Навучальная праграма для бакалаўраў у філіяле Стакгольмскай школе эканомікі ў Рызе ахоплівае эканамічныя і бізнес-дысцыпліны, што дазваляе яе выпускнікам атрымаць больш шырокія магчымасці ў будучыні для працаўладкавання.
Навучальная праграма для бакалаўраў у філіяле Стакгольмскай школе эканомікі ў Рызе ахоплівае эканамічныя і бізнес-дысцыпліны, што дазваляе яе выпускнікам атрымаць больш шырокія магчымасці ў будучыні для працаўладкавання. 
Асноўныя курсы:
— эканоміка 
— фінансы і бухгалтарскі ўлік 
— бізнес-адміністраванне 
— метадалогія 
— развіцце камунікатыўных здольнасцяў 
Шведскі ўрад прадстаўляе 20 грантаў на фінансаванне 3 гадоў навучання па бакалаўрскай праграме. Перавага будзе аддадзена грамадзянам Беларусі і Малдовы, і толькі потым абітурыентам з Грузіі і Украіны. Поўны памер гранту 30 000 еўра, ён цалкам пакрывае аплату за навучанне (6 000 еўра/год), бяплатнае пражыванне ў інтэрнаце, штомесячную стыпендыю памерам 200 еўра. 
Працэс адбору кандыдатаў складаецца з 3 этапаў: допуск да паступлення, агульнаадукацыйны тэст, сумоў’е. 
Кандыдаты павінны адпавядаць наступным патрабаванням: 
1. Мець дыплом аб сярэдняй адукацыі. 
2. Мінімальная адзнака па матэматыцы і англійскай мове не меней за 7 па дзесяцібальнай шкале. 
Калі вы адпавядаеце дадзеным патрабаванням, запоўніце да 2 красавіка 2012 года on-line форму заяўкі.  Яна уключае: 
— персанальныя і кантактныя звесткі 
— выпіску з атэстату, адзнакі па англійскай мове і матэматыцы (школьнікі падаюць адзнакі за першае паўгоддзе) 
— матывацыйны ліст (400 словаў) 
— падцверджанні аб навуковых дасягненнях, пазашкольнай грамадскай актыўнасці 
— у дадатку неабходна далучыць: выпіску з атэстату, копію пашпарту, дыпломы, сертыфікаты 
Рэзультаты адбору будуць вядомыя 5 красавіка 2012 г. Усе паспяховыя кандыдаты будуць запрошаны прайсці агульнаадукацыйны тэст. 
Тэст адбудзецца 21 красавіка 2012 года ў Мінску. Ён будзе ўключаць праверку лагічнага мыслення, ведання англійскай мовы, матэматычныя заданні. Апліканты, якія паспяхова пройдуць тэставане, будуць запрошаны на інтэвью ў Мінску 22 мая 2012 г., дзе і будуць абраны стыпендыяты. 
Запоўніць форму-заяўку і даведацца больш пра праграму можна тут . 
Паводле adukacyja.info 
Стыпендыі ў філіяле Стакгольмскай школы эканомікі ў Рызе
30.12.2011


 
  
 
