Стыпендыі на навучанне ў каледжах Італіі, Нарвегіі, Босніі і Герцагавіне

17.02.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 26 сакавіка

United World Colleges (UWC) абвяшчае конкурс на атрыманне стыпендый для беларускіх школьнікаў на навучанне ў каледжах Італіі (UWC of he Adriatic) і Нарвегіі (Red Cross Nordic UWC), 25% кошту стыпендыі ў Босніі і Герцагавіне (UWC in Mostar).

Навучанне вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрыята (International Baccalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады.

Прэтэндэнты мусяць мець 16 год на 1 верасня 2012 г. На 1 тур трэба даслаць да 26 сакавіка 2012 г.на адрас uwcblr@gmail.com эсэ на тэму «Двухмоўе...» (2 старонкі А4 на англійскай ці беларускай мовах), копію ведамасці паспяховасці за бягучы навучальны год, характарыстыку класнага кіраўніка, а таксама сканаваныя копіі грамат і дыпломаў, якія сведчаць пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.

Кандыдаты, якія прайшлі ў 2 тур, атрымаюць запрашэнні. Ён адбудзецца 21 красавіка 2012 у выглядзе гутаркі для выяўленя інтэлектуальнага ўзроўню і асабістых якасцяў кандыдата. Час і адрас будуць пазначаныя ў запрашэнні.

Дадатковую інфармацыю пра UWC i IB можна знайсці на сайтах: тут і тут.

Паводле adukacyja.info