Міжнародны сімпозіум у Ізраілі

28.03.2012

Апошні тэрмін прыёму заявак – 19 красавіка 2012 г. 

Ізраільскае агенцтва міжнароднай супрацы ў мэтах развіцця пры МЗС Ізраіля, пры падтрымцы Цэнтра супрацы і развіцця (Кібуц Шфаім, Ізраіль) праводзіць міжнародны сімпозіум «Інтэграцыя дзяцей з асаблівымі патрэбамі ў нарматыўнае адукацыйнае асяроддзе», які адбудзецца ў Ізраілі з 14.06.12 па 09.07.12.

Усе выдаткі па знаходжанні і навучанні ў Ізраілі бярэ на сябе прымаючы бок, удзельнік сплачвае толькі авіяпералёт.

Для ўдзелу ў курсе неабходна запоўніць анкету ў электронным выглядзе (doc 163 Kb) і даслаць яе на электронны адрас Амбасады Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь embassyisrael@gmail.com. Да анкеты неабходна дадаць наступныя дакументы: копіі дыпломаў аб вышэйшай адукацыі і навуковых ступенях (у адсканаваным выглядзе, завяраць не трэба), копіі сертыфікатаў аб праходжанні курсаў па дадзенай (або блізкай) тэматыцы (у адсканаваным выглядзе), 2 рэкамендацыі (з подпісам і пячаткай, у адсканаваным выглядзе), медычную даведку (форма ў анкеце), скан першай старонкі пашпарта (старонка з фатаграфіяй).
 
Мэты курса: (doc 412 Kb)

Заяўкі на ўдзел у курсе прымаюцца да 19 красавіка 2012 г. 

Па любую дадатковую інфармацыю звяртайцеся ў Амбасаду Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь на пазначаны адрас электроннай пошты ці праз тэлефоны 298–44–01, 298–44–02, 211–44–31.

Паводле ngo.by