Апошні тэрмін падачы заявак – 10 мая (да 18.00)
РГА «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» абвесціла набор удзельнікаў для беларуска-гішпанскага моладзевага абмену «Volintegration».
Тэрміны правядзення: 03–12 ліпеня 2012 г.
Месца правядзення: Мінск
Патрабаванні да ўдзельнікаў: 15–18 гадоў, валоданне гутарковай англійскай мовай, зацікаўленасць у валанцёрскай працы (тэма праекта: Volintegration: We make it together).
У праграме абмену: знаёмства з працай РГА БелАЮ, навучальныя трэнінгі (тэматыка: прафілактыка здаровага ладу жыцця, праца з дзецьмі з парушэннямі развіцця), сумесная валанцёрская праца, насычаная культурна-забаўляльная праграма.
Пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў (18 падлеткаў з кожнага боку) на час абмену цалкам аплочваецца арганізацыяй.
Ахвотным прыняць удзел у праекце неабходна да 10 мая (да 18.00) даслаць матывацыйны ліст на hanna.baradzina@gmail.com з наступнай інфармацыяй:
— Прозвішча і імя.
— Дата нараджэння.
— Хатні адрас.
— Кантакты: мабільны тэлефон, эл. пошта, акаўнты ў сацсетках, мабільны нумар аднаго з бацькоў.
— Чаму ты хочаш прыняць удзел у дадзеным абмене?
Даведка.
Грамадская арганізацыя «La Rotllana» (г. Бадалона, Гішпанія) ужо некалькі гадоў актыўна рэалізоўвае праекты, скіраваныя на падтрымку дзяцей з розных рэгіёнаў Гішпаніі і Еўропы. У межах гэтага праекту ў 2011 годзе група беларускіх падлеткаў наведала Бадалону, дзе былі наладжаны кантакты і зарадзіліся ідэі агульных праектаў з гішпанскімі аднагодкамі. Наступны этап супрацоўніцтва — прыезд дзяцей з Гішпаніі і сумесная валанцёрская дзейнасць у Беларусі.
Падрабязнасці: hanna.baradzina@gmail.com, info@belau.info або праз тэл. +37529 7792883, +37529 6818609.
Паводле ampby.org
Для старшакласнікаў: Гішпанска-беларускі моладзевы абмен у Мінску
05.05.2012



