Апошні тэрмін падачы заявак – 15 мая 2012 г.
«Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель, Бельгія) у супрацоўніцтве з Асветніцкай установай «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Тбілісі (Грузія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: «Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам».
Падчас візіту беларускія спецыялісты змогуць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Тбілісі, азнаёміцца з досведам мясцовых універсітэтаў у пераходзе на Балонскую сістэму, сустрэцца з прадстаўнікамі арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі.
У пачатку чэрвеня 2012 г. па выніках конкурснага адбору ў Грузію накіруецца група з пяці беларускіх спецыялістаў у пытаннях адукацыі.
Запрашаем да ўдзелу выкладчыкаў ВНУ, навукоўцаў і даследчыкаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі, а таксама прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Усе падарожныя выдаткі, уключаючы квіткі і пражыванне, арганізатары візіту бяруць на сябе.
Каб паўдзельнічаць у праграме, неабходна запоўніць анкету і адаслаць на oeec.ngo@gmail.com не пазней за 15 мая 2012 г.
З кандыдатамі, якія будуць абраны для правядзення сумоўя, звяжацца супрацоўнік праграмы ў Мінску не пазней за 18 мая.
Спецыялістам у галіне вышэйшай адукацыі: Адукацыйны візіт у Тбілісі
05.05.2012



