Конкурс адукацыйных праектаў: Працягваецца прыём заявак!

11.05.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 мая 2012 г.

Нагадваем, што конкурс разлічаны на падтрымку адукацыйных ініцыятыў з боку настаўнікаў, педагогаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў, бацькоў, выхавальнікаў, а таксама шырокага кола адукатараў, ініцыятыўных груп і адукацыйных арганізацый.

Праекты могуць выконвацца ў розных формах: адукацыйныя летнікі, трэнінгі, майстар-класы, краязнаўчыя праекты, распрацоўка аўтарскіх інавацыйных методык і медыя-праектаў, выпуск інфармацыйных матэрыялаў, арганізацыя школьных і тэматычных фэстаў ды інш.