Метадычная распрацоўка «10 пытанняў»

18.07.2012

Аляксандра Брыкава (БДПУ)

Мэта: фарміраванне ў вучняў (студэнтаў) навыкаў актыўнай узаемааценкі.

Апісанне: распрацаваная методыка работы з вучнямі старэйшых класаў (студэнтамі) можа выкарыстоўвацца падчас вывучэння любой тэмы, на любым вучэбным прадмеце. Методыка спрыяе фарміраванню навыкаў узаемаацэнкі і работы ў дыядах (парах), стымулюе матывацыю навучання і развівае ўменне задаваць пытанні і даваць грунтоўныя адказы.

Ход работы:

Першы этап: Вучні пісьмова на лістках задаюць 10 пытанняў па тэме занятка. Можна прапанаваць зрабіць гэта дома, каб не губляць час на ўроку. Пытанні павінны быць зразумелымі, дакладна пастаўленымі і меркаваць адказ з некалькі слоў, напрыклад, даць паняцце чаго-небудь, адказаць дзе і калі нешта адбылося і г.д. Пытанне не павінна быць адказам на ўвесь параграф ці тэму.

Другі этап: Вучні абменьваюцца ў дыядах сваімі пытаннямі. Кожны вучань знаёміцца з пытаннямі, якія ён атрымаў. На гэтым этапе можна ўнесці свае заўвагі, указаць недакладнасці ці ўдакладніць пытанні партнёра. Калі заўваг няма, то вучні за 15–20 хвілін павінны адказаць на пастаўленыя пытанні. Па жаданні настаўніка яны могуць карыстацца падручнікамі і іншымі дапаможнікамі, ці гэта можа быць забаронена.

Трэці этап: На гэтым этапе вучні зноў абменьваюцца сваімі паперкамі і правяраюць адказы партнёра. Іх мэта напісаць свайму партнёру зваротную сувязь, якая складаецца з наступных пунктаў:

1) зварот да партнёра (!);
2) указаць тое, што атрымалася добра, тое, што партнёр здолеў выканаць (++);
3) указаць, што было выканана недасканала, памылкова (-);
4) напісаць свае пажаданні партнеру, указаць, што ён (яна) павінен зрабіць, каб палепшыць свае вынікі ў настапны раз (??).

Чацвёрты этап: Вучні зноў абменьваюцца паперкамі і знаёмяцца за зваротнай сувяззю. На гэтым этапе ці на наступным занятку можна правесці кантроль ведаў на адзнаку.

Заўвага: Існуе і мадыфікацыя методыкі, можна прапанаваць вучням самастойна адказаць на свае пытанні, а потым абмяняцца паперкамі для зваротнай сувязі ад партнёра.

Спампаваць (doc 28 Kb)