Вакансія: Адміністратар адукацыйнай праграмы

16.08.2012

Апошні тэрмін падачы рэзюмэ – 24 жніўня

«Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятываў» шукае энергічнага і адказнага чалавека на пазіцыю адміністратара адукацыйнай праграмы з верасня 2012 г. па чэрвень 2013 г.

Абавязкі:

- камунікацыя з удзельнікамі адукацыйнай праграмы;
- тэхнічная арганізацыя мерапрыемстваў;
- распаўсюд інфармацыі аб праграме.

Патрабаванні:

- пазітыўнае і канструктыўнае мысленне;
- валоданне англійскай мовай (пажадана);
- камунікабельнасць, пунктуальнасць, адказнасць, уважлівасць і стараннасць;
- высокая ступень самаарганізацыі;
- уменне арганізаваць сваю працу;
- уменне працаваць у камандзе;
- валоданне кампутарам (базісныя праграмы, сучасныя сродкі камунікацыі);
- досвед грамадскай дзейнасці (вітаецца);
- уменне і жаданне працаваць у таварыскім, творчым калектыве.

Гнуткі графік працы. Магчымасць сумяшчэння працы з навучаннем у ВНУ.

Адбор адміністратара будзе ажыццяўляцца на конкурснай аснове ў два этапы: адбору дасланых заявак і гутаркі.

Чакаем падрабязнае рэзюмэ (спампаваць форму) па 24 жніўня ўключна на cdsi.belarus@gmail.com АБАВЯЗКОВА з пазнакай «Адміністратар адукацыйнай праграмы»!

Паводле cdsi.by