Пабачыў свет музычны дыск «Альбом школьных песень», створаны з ініцыятывы бялыніцкага музыкі Юрыя Несцярэнкі дзякуючы падтрымцы культурна-адукацыйнай фундацыі «Орса-Рамана».
Дыск змяшчае 11 кампазіцый, якія прыдадуцца пры арганізацыі школьных святаў, канцэртаў, ранішнікаў.
1. Першыя ўрокі (Т. Грыневіч – С. Сокалаў-Воюш)
2. Нашы настаўнікі (Н. Ірванцоў-Друцкі)
3. Школьны вальс (У. Гаркуша – В. Гіруць-Русакевіч)
4. Лета (Н. Ірванцоў-Друцкі)
5. Самая прывабная (Т. Грыневіч – С. Сокалаў-Воюш)
6. Апошні званок (Н. Ірванцоў-Друцкі)
7. Вальс развітання (Т. Грыневіч – С. Сокалаў-Воюш)
8. Школьная настальгічная (А. Гаварушка)
9. Апошні дзень (Ю. Несцярэнка, Д. Несцярэнка – Д. Несцярэнка)
10. Дырэктар школы (Н. Ірванцоў-Друцкі)
Бонус-трэк:
11. Восеньскі мінор (Ю. Несцярэнка – А. Беланожка)
З радасцю паведамляем, што стваральнікі альбома папрасілі нас распаўсюдзіць частку накладу сярод аўтараў і сяброў Nastaunik.info. Дасылайце заяўкі на адрас info@nastaunik.eu – мы дашлем вам дыск бясплатна.
Выйшаў «Альбом школьных песень»
29.08.2012