Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях: 
— журналістыка: падставовы курс 
— журналістыка: спецкурсы 
— найноўшая гісторыя 
— філасофія/літаратура 
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучання пражывае ў Мінску. 
Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і не дублююць праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў. 
Сертыфікат Калегіюма не замяняе дыплому аб вышэйшай адукацыі. 
Навучанне ў БК бясплатнае. 
Пачатак заняткаў — 1 кастрычніка 2012 г. 
Заяўкі прымаюцца па 23 верасня 2012 г. 
Умовы паступлення тут .
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз kalehium@gmail.com . 
Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучанне
06.09.2012


 
 
