04.12.2012
Заходнечэшскі Універсітэт у горадзе Пльзень прапануе студэнтам з Беларусі ў 2013–2014 навучальным годзе стыпендыі для навучання на чэшскай мове на наступных факультэтах:
• Прыкладныя навукі – http://www.fav.zcu.cz/en/
• Электратэхнічны – http://fel.zcu.cz/index.aspx?pglang=en
• Машынабудаўнічы – http://www.fst.zcu.cz/en/
Стыпендыі для навучання ўключаюць і падрыхтоўчыя курсы чэшскай мовы.
Ахвотныя могуць да 10 снежня 2012 г. зарэгістравацца на: http://www.kma.zcu.cz/fs/application.php
Уступныя тэсты па спецыяльнасці і сумоўі адбудуцца 14 і 15 снежня 2012 г. у Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Мінску (Музычны зав. 1/2).
Для праходжання тэсту будуць запрошаныя толькі зарэгістраваныя па пазначаным вышэй адрасе.