14.03.2013
Забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак «Гарбузік» ствараецца супольнымі намаганнямі бацькоў-валанцёраў. 
Тэма новага нумару – «Акіян». Часопіс падрос і цяпер мае 20 старонак, гартаючы якія, дзеткі змогуць: 
Адшукаць, дзе права і лева 
Вывучыць, чаму акіян салёны 
Падлічыць дэльфінаў, разблытаць трос, напужаць пірата 
Даследаваць, як утвараецца шторм 
Павудзіць рыбу 
Павандраваць па Канадзе 
Зрыфмаваць беларускія і англійскія словы 
Адказаць, якога колеру снег 
Прачытаць, як жабка стала прыгожай 
Змайстраваць акварыум 
Разгадаць крыжаванку 
Замовіць надрукаваны асобнік можна, даслаўшы ліст на harbuzik.by@gmail.com, n.dzietki@yahoo.com . Далучыцца да суполкі стваральнікаў можна праз форум dzietki.org .


 
 
