Апошні тэрмін – 15 мая 2013 г.
Грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!» абвяшчае конкурс праектных ідэй, накіраваных на развіццё культурнага жыцця ў Беларусі.
«Будзьма беларусамі!» запрашае да ўдзелу ў конкурсе тых, каму неабыякавае паляпшэнне культурніцкай прасторы свайго горада/рэгіёна.
Калі ў Вас ёсць ідэя, якая:
- спрыяе развіццю культуры (тут і далей слова «культура» разумеецца ў шырокім сэнсе);
- ахоплівае шырокае кола людзей;
- спрыяе ўзнікненню іншых творчых ідэй;
- натхняе іншых на актыўнасць у сферы культуры;
- дапамагае з’яўленню новых партнёрстваў у сферы культуры і ў сумежных сферах – бізнесе, адукацыі, турызме, ахове навакольнага асяроддзя, мясцовым і рэгіянальным развіцці;
- павялічвае цікаўнасць грамадзян да культуры;
- робіць рэгіянальную культуру больш разнастайнай,
дасылайце прэзентацыю свайго праекта, а таксама інфармацыю пра ініцыятара на скрыню: razam@budzma.org з пазнакай «На конкурс праектаў».
У прэзентацыі павінны быць:
- імёны і прозвішчы аўтараў/ініцыятараў праекта, кантакты;
- назва і сутнасць ідэі (праект, стратэгія развіцця і г.д.);
- мэта і мэтавыя аўдыторыі (чаму і каму гэты праект неабходны);
- чаму ідэя ўнікальная і (ці) актуальная;
- калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;
- якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце (каманда, партнёры, бюджэт).
Хто можа ўдзельнічаць: фізічныя асобы, грамадскія ініцыятывы (калектывы), любыя непалітычныя арганізацыі з рэгіёнаў і Мінска.
Усе прапановы будуць разгледжаныя экспертнай камісіяй.
Кампанія «Будзьма беларусамі!» падтрымае адабраныя ідэі, а менавіта :
- дасць магчымасць прасоўваць ідэі на сваім інтэрнэт-партале www.budzma.org;
- паспрыяе асвятленню ў іншых сродках масавай інфармацыі;
- прадставіць выбітныя ідэі на «Кірмашы праектаў» з удзелам іншых дзеячаў культуры ў адпаведным рэгіёне дзеля пашырэння кола аднадумцаў;
- дапаможа прыцягнуць фінансавых партнёраў для рэалізацыі праекта.
Што важна: сябры камісіі будуць ацэньваць якасць праекта, яго культурную і грамадскую значнасць, адпаведнасць мэтавай аўдыторыі.
Падтрыманыя ідэі мусяць быць рэалізаваныя ў любы час у перыяд з 01.06.2013 г. па 31.05.2014 г.
Прыём ідэяў да: 15 мая 2013 г.
Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 31 мая на сайце budzma.org.
Паводле budzma.org
Конкурс культурніцкіх праектаў ад кампаніі «Будзьма беларусамі!»
17.04.2013



